BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦБС: Такія выпадкі ўзнікаюць з чыноўнікамі, якія рэдка працуюць з іншаземцамі

Польскія дзяржаўныя органы зацікавіліся пытаннем перадачы ўладам Беларусі звестак пра палітычных эмігрантаў, пра якія папярэдне паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) з Варшавы.

Падрабязнасці распавёў прэс-сакратар Цэнтра Антось Жукаў:

– Да нас прыйшло каля 10 зваротаў. Гэтыя беларусы зацелі замяніць свае правы кіроўцы на польскі ўзор. Польскія органы звярталіся ў беларускую амбасаду, хаця ў людзей была дадатковая абарона тут ў Польшчы. Такія выпадкі ўзнікаюць менавіта з чыноўнікамі, якія не вельмі часта працуюць з іншаземцамі. Праблема сістэмная, але не маштабная. І зараз Цэнтр беларускай салідарнасці знаходзіцца на сувязі. На нас адразу выйшлі з Міністэрства замежных спраў і яны будуць праводзіць праверку.

Па словах Антося Жукава, зараз Цэнтр беларускай салідарнасці збірае кейсы і доказы парушэнняў, каб перадаць іх польскаму боку. Гэта дапаможа пазбегнуць падобных выпадкаў у будучыні.

Калі вы гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй, напішыце: @antoscbs

Аддзел бясплатнай правовай абароны для беларускіх мігрантаў: Telegram: Contact @cbs_help

Тэлефон: +48662200400

Беларускае Радыё Рацыя