BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія войскі ўдарылі па Чарнігаве, шмат ахвяр

Расейскія войскі ўдарылі па Чарнігаве, шмат ахвяр. Паводле наяўных звестак, па горадзе былі нанесеныя тры ракетныя ўдары.

Выконваючы абавязкі мэра горада Аляксандр Ламака ўдакладніў, што ўдар прыйшоўся не па цэнтры горада. Паводле яго слоў, ракета трапіла па шматпавярховым будынку, размешчаным у адным з мікрараёнаў. Паводле папярэдніх звестак, разбураная сцяна будынка, пашкоджаныя суседнія дамы і аўтамабілі. Папярэднія звесткі такія: 11 чалавек загінулі, 22 пацярпелі. Але гэтыя лічбы працягваюць расці.

***

Колькасць пацярпелых у выніку атакі па ўкраінскім Чарнігаве вырасла да больш як паўсотні чалавек, загінулых — да 11 чалавек. Апошнія вядомыя звесткі агучыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Зяленскага Аляксей Кулеба. Паводле яго, разбор завалаў працягваецца, пад імі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

У выніку расейскіх ракетных удараў па Чарнігаве разбураны васьміпавярховы будынак, пашкоджаныя чатыры шматпавярховікі, бальніца, вышэйшая навучальная ўстанова, дзясяткі аўтамабіляў.