BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што цяпер абмяркоўваюць ва Украіне?

Магчымасці перамоваў з Расеяй і ў цэлым сітуацыя на фронце, а таксама прыняццё закона аб мабілізацыі і яго рэалізацыя.

Такія тэмы бачыць цяпер важнымі для Украіны і ўкраінцаў беларуска спадарыня Ліна, якая ў ваенны час знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, – падрабязней апавяла сама рэспандэнтка:

Цяпер закон, што падпісалі аб мабілізацыі, часцей з’яўляецца ўсюды: і ў абмеркаваннях, і проста ў навінах. Мяне ён не надта датычыцца, вядома, але людзі заўжды яго абмяркоўваюць. Гэта яшчэ нават да яго падпісання было, а цяпер асабліва шмат, калі ўжо пэўна. Ужо не чуткі, а проста абмяркоўваюць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе два гады і два месяцы. Цяпер украінцы знаходзяцца ў чаканні атрымання дапамогі ад ЗША ў выглядзе фінансаў і зброі, што можа змяніць сітуацыю на фронце.

Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя