BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Традыцыйная акцыя салідарнасці ў Варшаве

Традыцыйная беларуская нядзельная акцыя адбылася ў Варшаве.

“Гэтым разам у нас не было галоўнай тэмы мерапрыемства, таму мы размаўлялі пра рознае”, – распавёў суарганізатар падзеі, актывіст Васіль Плешкуноў:

Выступалі пераважна тыя беларусы, якія заўсёды прыходзяць на акцыі. Чаму? Таму што не было такой асноўнай тэмы. Тэма была, што ў нас ёсць розныя дні, калі мы выходзім на вуліцу, ёсць святы, ёсць сумныя дні, і мы заўсёды выходзім. Мы адчуваем за сабой такую патрэбу, што трэба выходзіць, каб людзі бачылі нас. Трэба, каб бачылі, што пратэст не “садзьмуўся”.

Мерапрыемства адбылося ля помніка Мікалаю Каперніку. Сярод выступоўцаў былі лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, дырэктарка шэлтару для ўцекачоў Ганна Федаронак ды іншыя.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя