BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прадставілі радных ваяводскага Сойміка 7-га склікання

У Беластоку прайшла 64-я і апошняя сесія 6-га склікання Сойміка Падляшскага ваяводства. Перад яе пачаткам для радных 7-га склікання, якія былі абраныя акурат сёлета 7-га красавіка, былі ўручаны пасведчанні.

Кажа шматгадовы радны-беларус, гаспадар і дзеяч сельскагаспадарчай партый PSL Мікалай Яноўскі:

– Заўсёды я падтрымліваў нашую меншасць. Заўсёды быў з ёю – на кепскае і на добрае. Хачу падзякаваць сваім выбаршчыкам. Вельмі ўражаны вынікам маёй асобы ў Гайнаўскім павеце, дзе большасць беларуская. Буду старацца не падвесці маіх выбаршчыкаў.

Таксама пасведчанні атрымалі: радны папярэдняга склікання, дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук і Лукаш Назарка з камітэта Трэцяй Дарогі-PSL у акрузе горада Беластока.

Агулам ў Соймік 7-га склікання ўваходзіць 30 дэпутатаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя