BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла сустрэча эмігрантак з Беларусі і Украіны

У Беластоку прайшла сустрэча эмігрантак з Беларусі і Украіны, якія зараз пражываюць у горадзе. Падчас дыскусіі жанчыны абмеркавалі свае ролі ў развіцці горада, пытанні дыскрымінацыі і пабудовы лідарскіх навыкаў.

З віншавальнымі словамі да ўдзельніц Беластоцкага клубу жанчын звярнулася прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык:

– Я вельмі цешуся, што ў Беластоку ёсць такая цудоўная ініцыятыва. Я З’яўляюся суарганізатаркай Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве, пасля падзей 2020 года, калі хваля жанчын вымушаная была ўцякаць з Беларусі.

У рамках Беластоцкага клубу жанчын ладзіцца шмат праектаў. Сярод якіх, забег да Дня Волі, лячэбная ёга, мастацкая выстава “Беласток. Мы тут жывём”. Падчас сустрэчы ўдзельніцы праектаў атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя