BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белавежы абмеркавалі праблемы птушак Падляшша і Польшчы

У будынку дырэкцыі Белавежскага нацыянальнага парку ў Белавежа прайшоў 38-й З’езд Польскага таварыствы аховы птушак.

Кажа сябра Праўлення таварыства Дарыюш Ахрымюк:

– Апошнія гады назіраем вельмі трывожныя змены, датычныя нашага клімату, дакладна таго, як змяняюцца флора і фаўна. Датычыць гэта таксама нашых птушак, іх папуляцыя змяншаецца. Гэта датычыць тых, якіх мы ўважалі з рэдкія гатункі, але і тых, якіх мы ўважалі за гатункі без пагрозы. Польскае таварыства аховы птушак ад 1985 году займаецца аховай птушак, асабліва ў паўночна-заходняй Польшчы.

Сярод іншага на З’ездзе было абмеркавана праблема ўплыву на лакалізацыю папуляцыі буслоў на Падляшшы беляка – самай буйной драпежнай птушкі краіны. Таксама ўдзельнікі З’езда азнаёміліся з праблемамі птушынай папуляцыі Белавежскай пушчы ў выніку зменаў клімату.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя