Перформанс “Чугун” адбудзецца ў Варшаве падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі беларусаў. Кароткую тэатральную пастаноўку гледачы ўбачаць у 14:30 каля помніка Мікалаю Каперніку.
Распавядае акцёр Канстанцін Мужаў:
-У гэтым перформансе паднятыя агульныя тэмы – не толькі міграцыя, калі чалавек аказаўся ў новым свеце, ён як быццам жыў у краіне, дзе ва ўсіх на галовах вёдры. Ён вядро зняў, а тут аказваецца цэлы свет вакол яго. Гэта адна версія. Другая версія, што ён сам у сваім псіхалагічным свеце жыве, і гэтае вядро – ягоная знешняя абалонка, абарона ад знешняга свету. Або проста метафара пра тое, што ты быў сляпы і раптам стаў відушчым. Шмат пытанняў у адным перформансе.
“Што цікава – глядацкая трактоўка перформанса можа адрознівацца”, – дадаў Канстанцін Мужаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя