Пра гэта расказалі ў сацсетках яе сябры. Вольга памерла 15 красавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Прычына смерці не паведамляецца.
З 2006 года Вольга Жураўлёва (Капланоўская) ўдзельнічала ў дэмакратычным руху, уваходзіла ў аб’яднанні «Зубр», «Малады Фронт», «Альтэрнатыва», «Гавары праўду». Яе неаднаразова затрымлівалі на розных акцыях: напрыклад, 2006-м – за ўдзел у акцыі памяці Юрыя Захаранкі.
У 2014 яна выйшла на адзіночны пікет з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам» на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, за што яе аштрафавалі на 750 тысяч рублёў.
У 2020 годзе Вольгу затрымалі за допісы ў сацсетках, запісалі відэа. Яна вымушана была пакінуць Беларусь. Жыла ў Бучы пад Кіевам. Пасля пачатку вайны ва Украіне яна перабралася ў Польшчу.
У Вольгі засталося двое дзяцей, цяпер яны знаходзяцца пад апекай у Польшчы.