Самакіраванне Падляшскага ваяводства сёлета выдзеліла датацыі на рэканструкцыю і аднаўленне помнікаў Падляшша. Уручэнне ваўчараў прайшло ў Беластоку, дзе сабраліся свецкія і духоўныя асобы.
Кажа настаяцель праваслаўнага прыхода Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку, айцец Мікалай Астапчук:
– Напэўна, гэта толькі частка дафінансавання. Яшчэ дзве часткі трэба дакласці з прыхода, каб гэты рамонт скончыць. Спадзяёмся, што з дапамогай вернікаў ці якіх яшчэ іншых зычлівых людзей, гэта рамонт нам удасца завершыць.
Агульны кошт фінансавання на ахову спадчыны Падляшша ў 2024 годзе складае 5,4 мільёна злотых з бюджэту ваяводства. У тым ліку датацыі атрымалі цэрквы ў Дубінах, Гарадку, Кляшчэлях, Крулёвым Мосце, Тапалянах і Пасынках.
Беларускае Радыё Рацыя