BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вечар памяці мастака Алеся Пушкіна ў Варшаве

У Беларускай прасторы «Робім разам» прайшоў вечар памяці мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у турме ў Беларусі. Шмат цікавага пра Алеся Пушкіна пачулі па анлайн-сувязі ад нямецкіх журналістаў Рамана Шэлла і Дэніэла Крутцыны, ад Валянціны Якімовіч з Амерыкі і Таццяны Смоткінай з Вільні. 

Многа пачулі ўспамінаў і ад прысутных на вечары, кажа адзін з арганізатараў выставы, кіраўнік прасторы Сяргей Бульба:

-Я нездарма сказаў пра “Беларускую нябесную сотню”. Якраз Алесь Пушкін, Міраслаў Лазоўскі, Вітольд Ашурак – такія вось людзі паклалі ўсё сваё жыццё служэнню сваёй Радзіме. Я так разумею, што ў гэтай “Беларускай нябеснай сотні” будуць якраз тыя Арханёлы, якія будуць дапамагаць гэтай дзяржаве далей.

Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, вечар на фоне карцін Алеся Пушкіна з прыватнай калекцыі, стане незабыўным і важным для кожнага прысутнага.

Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. За кратамі ён знаходзіўся з сакавіка 2021 году. З лістапада 2022-га Алеся Пушкіна перавялі ў гарадзенскую турму на строгі рэжым. У гэтай турме ён і знаходзіўся да смерці.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя