Набыць прэзент на 8 сакавіка, натхніцца святочным настроем і падтрымаць беларускіх рамеснікаў можна было на Арт-Маркеце, што адбыўся ў клубе Scena Chmielna.

“Гэтым разам многія сышлі з нашага мерапрыемства з пакункамі”, – распавялі арганізатаркі імпрэзы Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына.
– Усе ўдзельнікі ў нас у цэлым задаволеныя, асабліва ўлічваючы тое, што да нас прыходзіць мэтавая аўдыторыя. Лепш стала з надвор’ем, шмат людзей гуляе па Новым Свеце, у нас працуе там прамоўтар. Шмат было палякаў, замежнікаў.
– Як заўжды ў нас ёсць шмат біжутэрыі, і вельмі рознай, можна знайсці штосьці для сябе, напрыклад, з натуральных камянёў, ці нешта цікавае з керамікі, ці з палімернай гліны. Таму такіх вырабаў было шмат. Але таксама ў нас можна было купіць розныя слодычы, прысмакі. Таксама было мяса, цукеркі і нават хлеб.
Таксама арганізатаркі падзеі гэтым разам зрабілі каталог майстроў, дызайнераў, рамеснікаў і іншых творчых людзей. Знайсці яго цяпер можна ў тэлеграм.
Цалкам матэрыял:









Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя