BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жаночы клуб у Лодзі працягвае дапамагаць беларускім эмігранткам

У цяжкіх жыццёвых сітуацыях і ў складаным псіхічным і эмацыйным стане працягвае дапамагаць Жаночы клуб у Лодзі беларускім эмігранткам. Клуб стварылі год таму прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Большасць сустрэч праходзіць афлайн, але пры неабходнасці аказваюцца анлайн-кансультацыі, – адзначыла лідарка Жаночага Клубу у Лодзі Надзея Лучанок:

-Я працягваю арганізоўваць жаночыя сустрэчы для мігрантак з Беларусі, Украіны і іншых краін. Галоўная мэта ўсіх нашых клубаў – гэта дапамога жанчынам, якія пакутуюць ад хатняга гвалту, перажываюць складаны перыяд эміграцыі і адаптацыі ў новай краіне.

Дзейнасць Жаночага клуба ў Лодзі стала магчымай дзякуючы фонду HumanDoc. У клубе ўдзельнічаюць звыш сотні беларусак.

Беларускае Радыё Рацыя