BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША набылі 81 баявы самалёт савецкіх часоў у саюзніка РФ

ЗША набылі ў Казахстана 81 баявы самалёт савецкіх часоў. Пра гэта паведамляе Kyiv Post.

Адзначаецца, што Казахстан, які абнаўляе свой авіяпарк, прадаў на аўкцыёне 117 знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў савецкіх часоў, у тым ліку перахопнікі МіГ-31, знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі МіГ-27, знішчальнікі МіГ-29 і бамбардзіроўшчыкі Су-24 1970-х і 1980-х гадоў. Аб’яўлены кошт продажу склаў адзін мільярд казахстанскіх тэнге, або 2,26 мільёна даляраў.

Прыватная фірма Tanks-a-lot, якая базуецца ў Вялікабрытаніі, купіла савецкую артылерыю Садама Хусэйна і адправіла ва Украіну. Па дадзеных bneIntelliNews, 122-мм гаўбіцы “Гваздзік” і 152-мм гаўбіцы “Акацыя” зараз дастаўляюць ва Украіну праз Балтыйскае мора.