BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абмежаванні на наведванне лясоў знялі ў некаторых раёнах Беларусі

У 10 раёнах Беларусі дазволена наведваць лясныя масівы, у астатніх рэгіёнах краіны да гэтага часу дзейнічаюць абмежаванні, паведамляе Sputnik.

Фота з адкрытых інтэрнет-крыніц

Як сведчыць інтэрактыўная карта, апублікаваная на сайце Мінлясгаса, адкрытымі лічацца шэсць раёнаў Менскай вобласці: Барысаўскі, Вілейскі, Крупскі, Лагойскі, Маладзечанскі і Смалявіцкі.

А таксама чатыры раёны Віцебскай вобласці – Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Лепельскі і Шаркоўшчынскі. Гэта значыць, што хадзіць у лясы там можна абсалютна без абмежаванняў.

У астатніх раёнах Беларусі да гэтага часу дзейнічае трэці клас пажарнай небяспекі, гэта значыць, наведванне лясных масіваў там пад абмежаваннямі.