Больш за пяць мільёнаў турыстаў з Расеі наведалі Беларусь у мінулым годзе – такую лічбу, спасылаючыся на Белстат, назваў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык падчас прэс-канферэнцыі на выставе «Отдых 2024».
Па словах чыноўніка, турпатокі паміж Беларуссю і Расеяй за апошнія два-тры гады прырастаюць на 50% штогод. Летась агулам зафіксавалі 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, з іх пяць мільёнаў склалі менавіта расейцы. Пры гэтым, калі раней турысты з Расеі наведвалі толькі сталіцу і абласныя цэнтры, то цяпер пачалі цікавіцца рэгіянальнымі гарадамі і нацыянальнымі паркамі.
Беларусы, у сваю чаргу, сталі больш падарожнічаць па Каўказе і цэнтральнай Расеі. Набіраюць таксама папулярнасць такія напрамкі, як Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Азербайджан.
Беларускае Радыё Рацыя