На мяжы з Польшчай зноў пачалі збірацца вялікія чэргі з аўтобусаў.
Цягам апошнім двух сутак у чарзе стаіць ад 11 да 22 аўтобусаў. На пачатку мінулага тыдня ў буднія дні чэргаў звычайна не было. У пікавыя гадзіны перад пунктам пропуску «Брэст» збіралася ад 2 да 5 аўтобусаў. Максімальны паказчык на мінулым тыдні да закрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой — 8 аўтобусаў. Двума тыднямі раней асаблівых чэргаў таксама не назіралася. У перыяд з 19 па 23 лютага максімальная чарга складала 10 аўтобусаў. Пры гэтым у некаторыя гадзіны праезд быў свабодны.
Рост чэргаў на мяжы з Польшчай абумоўлены тым, што пасля закрыцця Літвой пунктаў пропуску «Катлоўка» і, самае галоўнае, «Прывалка» частка аўтобусаў і маршрутак, якія ехалі ў Польшчу праз Літву, былі вымушаныя перакласці маршрут праз «Брэст». Ён у сваю чаргу застаецца адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы з Польшчай, прызначаным для пасажырскага руху.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: brestcity.com