Візавыя цэнтры VFS Global у Беларусі аднавілі прыём дакументаў на нарвежскія візы. На сайце МЗС Нарвегіі гаворыцца, што можна атрымаць як звычайны “шэнген”, так і дазвол на знаходжанне для навучання ці працы.
Ужо ў снежні-лютым быў адкрыты запіс на падачу дакументаў у Беларусі, хаця і гаварылася, што колькасць месцаў абмежаваная. На сайце МЗС Нарвегіі паведамляецца, што візу можна атрымаць нават тэрмінова пры неабходнасці — у выпадку хваробы або смерці сваякоў ці па іншых прычынах.
Аднак ёсць важны нюанс: заявы беларусаў з 2023 года апрацоўвае амбасада Нарвегіі ў Лондане. Таму падаваць дакументы ў МЗС Нарвегіі раяць не менш чым за месяц да даты меркаванай паездкі.
Беларускае Радыё Рацыя