BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пункт пропуску «Мядзінінкай» цалкам аднавіў працу

Пункт пропуску «Мядзінінкай» цалкам аднавіў працу пасля начнога пажару. З 13:30 літоўскія памежнікі і мытнікі сталі прапускаць усе віды транспартных сродкаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота: VSAT

Сёння ноччу ў пункце пропуску загарэўся аўтамабіль Porshe Cayenne з кантрабанднымі цыгарэтамі. Пажар здарыўся падчас праверкі машыны. У выніку згарэў аўтамабіль, надглядальны ангар мытнікаў, пашкоджаны адміністрацыйны будынак. Рух у пункце пропуску быў прыпынены на час ліквідацыі наступстваў.

Раніцай у «Мядзінінкай» пачалі афармляць транспартныя сродкі на выезд з Літвы. Затым сталі прапускаць аўтобусы і грузавікі на ўезд з Беларусі. У гэты час палосы для легкавога транспарту яшчэ былі занятыя службовай тэхнікай. З 13:30 пункт пропуску цалкам аднавіў працу.