Расавіяцыя выдала расейскай авіякампаніі Red Wings дазволы на прамыя пералёты адразу з трох расейскіх гарадоў у Менск.

Як вынікае з апублікаванага Агенцтвам паветранага транспарту (Расавіяцыя) Мінтранса Расеі дакумента, самалёты авіякампаніі Red Wings атрымалі права лятаць у Менск з Уладзікаўказа, Цюмені і Валгаграда.
Прычым рэйсы будуць здзяйсняцца на рэгулярнай аснове. Так, з Уладзікаўказа і Цюмені – тры разы на тыдзень, з Валгаграда – двойчы ў тыдзень.
Нагадаем, што 21 красавіка 2024 года авіякампанія здзейсніла першы рэйс з Менска ў Архангельск.