BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэатралізаваная экскурсія па Беластоку!

Яна адбудзецца ў суботу 13 красавіка а 11:30.

Пачатак ад пляцоўкі каля “Kino TON” (Rynek Kościuszki 2).

Каму належаў Беласток? Весялоўскія, Чарнецкія, Браніцкія – чым яны праславіліся, чым запомніліся ў гісторыі і.. якія сляды па сабе пакінулі? Даведаемся падчас гістарычнага шпацыру з панам Барташэвічам!

Як гэта, быць на службе ў Браніцкіх? Як і чым жыла шляхта? Якія цікавосткі мы ведаем пра “Падляшскі Версаль”?

Вядоўца – Васіль Калач.

Без рэгістрацыі. Данаты вітаюцца.

Крыніца: t.me/bielaruskija_vandrouki