BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Наваградку ўрачыста адкрылі крыпту ў касцёле Святога Міхала Арханёла

Адбылося ўрачыстае адкрыццё крыпты Святога Дамініка і біскупа Віта пад касцёлам Святога Міхала Арханёла.

Наваградская крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе ёсць пахаванні айцоў дамініканаў і сям’і фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў.

Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэнні і прывядзенні да ладу доўжыліся тры гады.

Адкрыццё крыпты для наведнікаў было прымеркавана да 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала, які адзначаецца сёлета.