BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З берасцейскага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

З берасцейскага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

3 красавіка аэрапорт Берасця прыняў першы рэгулярны рэйс з Масквы. Ён не рабіў гэтага з 1993 года, а чартарнай праграмы ў абласным аэрапорце не было з 2021-га года. Першы рэйс з маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» ў Берасце выканаў самалёт Embraer-175.

Цяпер, як мяркуецца, такія рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па серадах і суботах, Таксама з 13 мая, як плануецца, у гэтым аэрапорце пачнецца летняя турыстычная палётная праграма: чартары паляцяць з Берасця ў турэцкую Анталлю.