“Вочы ў вочы” з Зянонам Пазьняком
З 21 красавіка да 16 чэрвеня кожную нядзелю (акрамя 5 траўня) у апошнюю гадзіну эфіру “Нядзеля з Рацыяй” (15.35 польскага часу, 16.35 – беларускага) будзе гучаць адмысловая праграма “Вочы ў вочы”. Яе аўтарамі ёсць нашы журналісты, а суразмоўцам – Зянон Пазьняк.
Грамадска-палітычнаму дзеячу, стваральніку БНФ “Адраджэньне” 24 красавіка спаўняецца 80 гадоў. З гэтай нагоды прапануем вашай увазе эксклюзіўныя размовы. Можна слухаць у прамым эфіры і на нашым сайце.
-
Зянон Пазьняк: Галоўны фактар расколу БНФ – знешнепалітычны
Пра назву нашай краіны, пра сутнасць палітыкі Масквы, пра ролю Лукашэнкі ў найноўшай гісторыі.