24 красавіка, 2024
-
Украіна ўпершыню ўдзельнічае ў найбуйнейшых кібервучэннях NATO
У вучэннях удзельнічае больш за 4000 экспертаў з больш як 40 краінаў.
-
Мужчыны ўкраінцы з 18 да 60 гадоў змогуць атрымаць пашпарты толькі ва Украіне
Перасылка такіх пашпартоў у адасобленае падраздзяленне або замежную дыпламатычную ўстанову Украіны для арганізацыі іх выдачы ажыццяўляцца не будзе.
-
282 мільёны людзей у свеце галадаюць
Пра гэта гаворыцца ў апошнім сумесным дакладзе «Кластара харчовай бяспекі» і ААН.
-
Экс-палітзняволеную Таццяну Пыцько аштрафавалі на 1000 рублёў
Пра гэта паведаміў тг-канал “Віцебск, я гуляю”.
-
У Гародні з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі
Шыльда, прысвечаная Касцюшку, была ўсталяваная ў 1994 годзе. Са сцяны замка яе знялі ў сярэдзіне красавіка.
-
Аліна Коўшык сустрэлася з амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Бжэціславам Данчакам
Сустрэча была прысвечаная беларуска-чэшскаму супрацоўніцтву, падтрымцы культурніцкіх і адукацыйных праектаў, удзелу амбасады Чэхіі ў святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і арганізацыі выставы ў гонар пісьменніка.
-
На «Валадарцы» перастаюць прымаць перадачы
Прычына — пераезд.
-
Каля дзясятка сілавікоў са зброяй затрымлівалі жыхара Жабінкі за каментары
Відэа затрымання з’явілася ў адным з праўладных тг-каналаў.
-
ЗША выдзелілі Украіне новы пакет дапамогі на $ 1 мільярд
Украіна атрымае ракеты для сістэм супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія снарады і многае іншае. Паводле Байдэна, Кіеў атрымае дапамогу ў лічаныя гадзіны.
-
Польскія памежнікі распавялі пра сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі
Зноў здарыліся інцыдэнты, калі мігранты закідвалі польскія патрулі камянямі і галінамі.
-
Байдэн падпісаў закон аб дапамозе Украіне
Агульны аб’ём пакета дапамогі, падпісаны прэзідэнтам ЗША, складае 95 млрд даляраў. Мяркуецца выдзяленне Украіне 61 млрд даляраў. Ізраілю – 26 млрд даляраў.
-
Вестак ад Марыі Калеснікавай няма больш за год
Чацвёрты дзень нараджэння сустракае за кратамі кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі.
-
Монаспектакль Зоі Белахвосцік «Moj Hleb» у Варшаве
Спектакль адбудзецца 27 красавіка па адрасе Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21, Варшава. Пачатак 19.00.
-
У Талачыне з’явілася памятная дошка ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны
Лявон Баразна – беларускі мастак, даследчык дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
-
Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы года ў Беларусі
З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі.
-
Чарнобыльскі шлях у Варшаве
Акцыя адбудзецца 26 красавіка. Сёлета, як і летась, акцыя пройдзе пад лозунгам «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».