22 сакавіка, 2024
-
ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі
На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта гэтай сілавой структуры даручана адсочваць акцыі да Дня Волі.
-
Наступствы масіраванага абстрэлу Украіны
Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка назваў расейскі ракетны ўдар самым маштабным нападам на ўкраінскую энергасістэму.
-
Сілавікі затрымалі жыхара Бярозы
Сцвярджаецца, што ён пакідаў каментары пра Лукашэнку, Пуціна і вайну ва Украіне.
-
Палітычныя затрыманні ў Жлобіне
Сілавікі затрымалі не менш за чатырох чалавек. Гэта прадпрымальнік Дзмітрый Панамароў, пенсіянерка Марыя Лявоненка, Іна Волкава і Леанід Лісны.
-
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паказалі па БТ
Прапагандыстка Анастасія Бенедзясюк прыехала да палітзняволенай у рэчыцкую калонію.
-
Падлеткам хочуць забараніць адкрываць рахункі ў банках
Так плануюць знізіць колькасць махлярстваў з удзелам няпоўнагадовых.
-
Эвеліна Ласкевіч прабілася ў паўфінал турніру ў Тунісе
У чвэрцьфінале Ласкевіч перайграла Арлінду Рушыці з Косава.
-
У Варшаве распачалася інфакампанія ў падтрымку Беларусі з нагоды Дня Волі
На рэкламных банерах, экранах у метро, аўтобусах, на прыпынках размешчаны ілюстрацыі, на якіх паказаны сітуацыі з жыцця ў Беларусі і Польшчы, звязаныя з тэмай свабоды слова і правоў чалавека.
-
Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка Днём Волі
З гэтай нагоды была апублікаваная адпаведная пракламацыя.
-
У Астравецкім раёне шукаюць чатырох чалавек, якія размалявалі вагоны
Здарэнне адбылося ўначы 22 сакавіка на станцыі “Гудагай”.
-
Расея плануе адправіць на вайну ва Украіну яшчэ 300 тысяч чалавек
У першую чаргу — рэзервістаў, але можа быць і новая мабілізацыя, паведамляе verstka.media са спасылкай на крыніцы.
-
Дзень Волі. Расклад для беларусаў усяго свету
Акцыі і ўрачыстасці пройдуць больш чым у 40 гарадах свету (абноўлена).
-
Чаму Летува, а не Літва, і чаму ў афіцыйнай Вільні наспявае вялікая нявыкрутка
Рэспект і павага летувісцкім крэатарам – яны выратавалі сваю нацыю спачатку ад апалячвання, а пасля ад русіфікацыі. І здавалася б, яны цудоўна мусяць разумець беларусаў.
-
Культурны каляндар беларускіх падзей у розных кутках Польшчы
У Варшаве ў суботу 23 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца фотавыстава Сяргея і Дзмітрыя Брушко “REVISION 30 – два архівы і два пакаленні”.
-
Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста
Пра гэта заяўляюць праваабаронцы.
-
У Беластоку адбудзецца сустрэча з Паўлам Латушкам
Тэма сустрэчы “Як прыцягнуць Лукашэнку да міжнароднай адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці”.