18 сакавіка, 2024
-
У Польшчы за махлярства затрыманыя трое беларусаў. Ім пагражае да 8 гадоў турмы
Падчас дагляду аўтамабілю махляроў паліцэйскія знайшлі некалькі тысячаў злотых і 110 еўраў
-
Першае паседжанне УНС адбудзецца 24 – 25 красавіка
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Рэспубліканскага аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні першага паседжання VII УНС Раман Галоўчанка.
-
Берасцейцу Яўгену пагражае да пяці гадоў турмы за «удзел у вайне»
Сацсеткі хлопца неактыўныя, таму невядома, што ён рабіў з 2022 года.
-
У Польшчы правяраюць IT-кампаніі, якія выдавалі беларусам візы
Правяраецца, ці выкарыстоўваліся па прызначэнні выдадзеныя візы. Гаворка пераважна ідзе пра беларусаў, якія часцей за ўсё станавіліся ўдзельнікамі праграмы.
-
На мяжы з Літвой Беларусь паставіла блокпост з танкам і БМП
Як заўважыў “Беларускі Гаюн”, блокпост з’явіўся на трасе М7, за 10 км ад КПП Каменны Лог —Мядзінінкай.
-
Рада Еўразвязу вынесла на разгляд пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Рада замежных справаў Еўразвязу сёння абмяркоўвае расейскую агрэсію, а таксама становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
-
У Беластоку актывізавалася падрыхтоўка да надзвычайных сітуацый
У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя па пытанні будаўніцтва новага Цэнтра крызіснага кіравання ў Беластоку.
-
Голад на поўначы сектару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы – ААН
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў сёння, што Ізраіль правакуе голад у сектары Газа.
-
У трох раёнах Гомельскай вобласці забаронена наведванне памежнай паласы
Дзяржпагранкамітэт забараніў знаходжанне і прыпыніў выдачу дазволаў на наведванне памежнай паласы ў Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах.
-
Германія не прызнае законнымі вынікі «выбараў» у Расейскай Федэрацыі
Олаф Шольц не будзе віншаваць Уладзіміра Пуціна з перамогай.
-
Казань як пікет, слова «Украіна» – як забароненая сімволіка
Два разы па 15 сутак прысудзілі за казані евангельскаму пастару з Новалукомля Аляксандру Зарэцкаму.
-
Беларусь за тыдзень наведала без віз больш за 4 тыс. жыхароў краін ЕЗ
Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў тэрмін бязвізавага рэжыму, апошні раз — да канца 2024 года.
-
Забелін і Лапавухаў выкліканы ў зборную Беларусі
Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера зборнай Беларусі да матчаў у Турцыі і на Мальце рыхтуюцца 24 гульцы.
-
Ці ёсць крызіс? ВУП Беларусі паказвае актыўны рост
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках двух месяцаў вырас на чатыры працэнты. І пакуль што апярэджвае нават гадавыя планы ўраду.
-
Вячаслаў Сіўчык: Трэба вяртаць Канстытуцыю без правак Лукашэнкі
Такое меркаванне з нагоды 30-годдзя дакумента выказаў Вячаслаў Сіўчык у эфіры нашага радыё.
-
Ці прыдасца Лукашэнку досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Расеі для выбараў 2025?
Лукашэнка даручыў вывучыць досвед прэзідэнцкай кампаніі ў РФ. Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман.