26 сакавіка, 2024
-

Грузія, Украіна і Польшча выйшлі ў фінальную частку футбольнага Еўра
Матчы праходзілі ў зацятым змаганні.
-

Шпацыр па віленскіх адрасах Беларускай Народнай Рэспублікі
Экскурсаводам была даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава.
-

Дзень Волі ў Бучы
25 сакавіка нацыянальнае свята Дзень Волі беларусы ва Украіне адзначылі ў Бучы побач з месцам гібелі беларускага героя Іллі Хрэнава з пазыўным “Літвін” у самым пачатку вуліцы, названай ягоным імем.
-

Сілавікі затрымалі жыхара Шчучына
Па іх версіі, ён «здзекаваўся над трагедыяй, якая адбылася ў Расеі»
-

Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Варшаве
Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі. Паказ фільму адбудзецца 28 сакавіка па адрасе Kino Iluzjon, ul. Narbutta 50 A, Варшава. Пачатак 18.30.
-

У Берасці перакрылі цэнтральную вуліцу пасля званка пра мінаванне
26 сакавіка ў міліцыю Берасця паступіла паведамленне аб мінаванні аўтамабіля па вуліцы Пушкінскай.
-

У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»
Віталія Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўцу, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
-

Расейцаў можа чакаць яшчэ большы махавік рэпрэсій
У гэтым перакананая журналіст-дакументаліст, рэжысёр Люба Камырына
-

Масавыя прылёты ракет і дронаў на ўкраінскую тэрыторыю
Сітуацыя выглядае небяспечнай не толькі блізу фронту, але таксама ў Кіеве ці Львове.
-

На выездзе з Беларусі ў ЕЗ сабралася 3,4 тысячы грузавікоў
Такія звесткі прыводзіць Дзяржпамежкамітэт Беларусі
-

Сяргей Бесараб пра беларускую навуку ў выгнанні і на «ваенных рэйках» унутры Беларусі
Пагутырылі з былым супрацоўнікам Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Сяргеем Бесарабам пра тое, як зараз жывецца беларускім навукоўцам за мяжой, наколькі ў свеце гатовы іх прымаць.
-

Хакеісты “Шахцёра” выйшлі наперад у паўфінале супраць “Брэста”
У Салігорску стартавала паўфінальная серыя плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі паміж “Шахцёрам” і “Брэстам”.
-

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»
Хто гэтыя куратары, Лукашэнка ўдакладняць не стаў.
-

Анонс перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя”: Андрэй Саннікаў
Перадачу “Беларусы 21-га стагоддзя” слухайце сёння, 26 сакавіка, пачатак у 19.30 паводле польскага, аб 21.30 паводле беларускага часу.
-

У Варшаве працягваецца інфармацыйная кампанія ў падтрымку Беларусі
На рэкламных банерах у грамадскіх месцах (на экранах у метро і аўтобусах, на прыпынках транспарту) размешчаныя тэматычныя ілюстрацыі. На іх паказаныя тыповыя сітуацыі з жыцця дзвюх краін, якія закранаюць свабоду слова і правы чалавека.
-

У Варшаўскім універсітэце прайшла міжнародная канферэнцыя беларускай мовы да 100-годдзя Быкава
Падчас працы канферэнцыі былі абмеркаваны асноўныя праблемы даследаванняў беларускай мовы і асаблівасці беларускамоўнага перакладу.
























