11 сакавіка, 2024
-

Прэзідэнт Анджэй Дуда закліча краіны NATO траціць на абарону 3% ВУП
12 сакавіка прэзідэнт і прэм’ер-міністр Польшчы наведаюць Белы дом.
-

У «Белавіі» ідуць масавыя звальненні людзей з палітычных прычынаў
Скарачэнні закранулі пілотаў, тэхнічных спецыялістаў, бортправаднікоў. Некаторых з іх затрымлівалі і саджалі на «суткі».
-

У Менску адмянілі паказы фільмаў рэжысёра Аляксандра Сакурава
Пра гэта паведамляе Falcon Club. Сітуацыю там тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі».
-

Вольга Гарбунова выступіла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША
Прадстаўніца кабінету звярнула ўвагу прысутных на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, дыскрымінацыю жанчын, жахлівыя ўмовы ўтрымання палітвязняў. Яна нагадала, што «мінімум пяць палітзняволеных ужо загінулі ў няволі, а шасцёра зніклі».
-

На парламенцкіх выбарах у Партугаліі перамаглі правыя партыі
Аднак яшчэ незразумела ці яны здолеюць паразумецца і стварыць кааліцыю бальшыні.
-

Памерлую пасля згвалтавання беларуску пахаваюць у Варшаве
Пра гэта паведаміў ейны хлопец Даніла.
-

Енс Столтэнберг: Капітуляцыя — гэта не мір
Таксама Столтэнберг выступіў з заклікам да ўсіх саюзнікаў працягваць аказваць Украіне вайсковую падтрымку.
-

Аб’явілі збор на надмагільны помнік памерламу за кратамі Ігару Ледніку
Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і асудзілі на тры гады калоніі. Ён стаў пятым палітычным вязнем, які памёр у турме.
-

Украінскі «Оскар», геаграфія трагедый і Аляксандр Тарайкоўскі
«Оскара» за лепшы поўнаметражны дакументальны фільм атрымаў украінскі рэжысёр Мсціслаў Чарноў за стужку «20 дзён у Марыупалі».
-

Івона Зінкевіч прэзентавала сваю новую кнігу ў Бельску-Падляшскім
«Шасталы і Стрыкі. Мой першы свет» («Szastały i Stryki. Mój pierwszy świat”) – такую назву мае другая па ліку кніжка Івоны Зінкевіч.
-

У Віцебску пачалі судзіць Вольгу Брыцікаву
Вольга Брыцікава была затрыманая ў першай палове жніўня 2023 года. Раней яе неаднаразова затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
-

“Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “Іслаччу”, менскае “Дынама” – з “Нёманам” у 1/2 фіналу Кубка Беларусі
Фінальны матч 33-га кубкавага турніру запланавана правесці 25 траўня на полі жодзінскага стадыёна “Тарпеда”.
-

Польскія пратэстоўцы пачалі блакіраваць пасажырскія аўтобусы
Пра гэта напісаў міністр інфраструктуры Кубракоў.
-

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у з’ездзе Еўрапейскай дэмакратычнай партыі
З’езд прайшоў у італьянскай Фларэнцыі. Удзел у ім узялі каля тысячы дэлегатаў.
-

20 сакавіка ў Беластоку пройдзе вялікі Кірмаш Вакансій
Кірмаш Вакансій у Беластоку пройдзе з 10-й да 16-й 20 сакавіка.
-

Алег Кулеша: Распачалі праект візавай падтрымкі “Зямля”
“Над гэтай праграмай мы працавалі некалькі месяцаў. Запусцілі яе нядаўна, але ўжо цяпер мы маем вынікі”, – распавёў Госць Рацыі, прадстаўнік “Да волі” Алег Кулеша.

























