
09-02, 12:33
"У польска-беларускіх адносінах з'явіліся справы, якія неабходна тэрмінова высвятліць, менавіта таму Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала дзеля кансультацыі ў Варшаву польскага амбасадара Генрыка Ліцьвіна", - сказаў у размове з Радыё Рацыя першы сакратар Польскай амбасады ў Мінску Павал Марчук.

08-02, 19:04
Акцыя, прысвечаная гадавіне арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, была жорстка разагнаная АМАПАМ. Усяго было затрымана больш дзесяці ўдзельнікаў.

08-02, 18:04
Гаспадарчы суд Гродненскай вобласці вынес пастанову, паводле якой фірма "Палоніка", што дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў і займаецца адукацыйнай дзейнасцю, атрымала штраф у памеры трох з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.

08-02, 18:25
8 лютага спаўняецца год з часу арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава. У жніўні мінулага года Юры Лявонаваў быў вызвалены, з яго знялі ўсе абвінавачванні. Што датычыць Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, то яны абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы да тэрарытсычнага акта і бягучым часам знаходзяцца за кратамі.

07-02, 14:33
Галоўным сярод асноўных прыярытэтаў ваенна-палітычнага супрацоўніцтва Расіі ў зацверджанай 5 лютага Ваеннай дактрыне названа ўзаемадзеянне з Беларуссю. Тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце прэзідэнта РФ.

07-02, 13:15
Невядомыя пракалолі ў Гродна колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар.

05-02, 11:16
Беларускі прафсаюз працоўных радыёэлектроннай прамысловасці працягвае аказваць падтрымку звольненаму адміністрацыяй завода «БелАЗ» актывісту Юрыю Лобану. Арганізацыя збірае добраахвотныя ахвяраванні і рыхтуецца абараніць правы працоўнага ў чарговай судовай інстанцыі.

08-02, 14:05
На Гарадзеншчыне падвышаецца колькасць захворванняў венерычнымі хваробамі сярод дзяцей, а праваахоўныя ворганы выказваюць занепакоенасць сітуацыяй з палавой недатыкальнасцю непоўнагадовых.

07-02, 16:05
Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна працягваюць змаганне за права навучання ў школе іх сына Янкі на беларускай мове. Спачатку Ян вучыўся ў беларускамоўным класе, а пасля таго як у Жодзіне такія класы зніклі, нейкі час з Янкам Лапіцкім займаліся па індывідуальнай праграме. Але і такой магчымасці Лапіцкія неўзабаве пазбавіліся.

07-02, 12:54
У Водным парку літоўскіх Друскенікаў адкрылася супольная выстава вядомых гродненскіх мастакоў Алеся Сурава і Вацлава Рамашкі. Гэта іх першая творчая акцыя ў Літве.

06-02, 15:03
Адкрыццё персанальнай выставы Ігара Корзуна «Numbers&Doors» адбудзецца 8 лютага а 19‑й гадзіне. Праект Ігара Корзуна»Numbers & Doors»аб’ядноўвае «татальны» фотаархіў, некалькі аб’ектаў і акумулюючую інсталяцыю.

06-02, 14:55
Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, у 2009 годзе колькасць абанентаў сотавай сувязі ўзрасла на 1,5 млн. Гэты вынік амаль на паўмільёна перавысіў гадавое заданне, якое прадугледжвала рост на 1 млн. 65 тыс. абанентаў.

06-02, 14:52
Як паведаміў 5 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, у 2009 годзе рэгіён справіўся з прагнознымі паказчыкамі па будаўніцтве жылля — было пабудавана 770 тыс. кв. м. Гэта амаль у два разы больш, чым узводзілі пяць гадоў таму.

08-02, 09:51
Вызначыліся супернікі беларускай футбольнай зборнай у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года, які пройдзе ў Польшчы і Украіне. Лёсаванне адбылося 7 лютага ў Варшаве.

06-02, 14:59
У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" саступіла ЦСКА з лікам 2:4 (1:0, 0:1, 1:3). Гульня адбылася 5 лютага ў Мінску.

09-02, 09:50
Юлія Цімашэнка вырашыла не прызнаваць перамогу Віктара Януковіча на выбарах прэзідэнта Украіны. Пра гэта яна абвясціла ўвечары 8 лютага на пасяджэнні фракцыі БЮТ, паведамляюць крыніцы Украінскай праўды.

08-02, 09:40
Паводле дадзеных апрацоўкі 90,62% пратаколаў участковых выбарчых камісій, за Віктара Януковіча на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 48,52% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнка - 45,82%.

| EUR | 3 977.51 |
| USD | 2 898.00 |
| RUB | 95.41 |
| LVL | 5 604.33 |
| LTL | 1 151.03 |
| PLN | 972.96 |
| UAH | 359.55 |